13 чэрвеня напярэдадні Сусветнага дня донара крыві ў Гарадскім цэнтры трансфузіялогіі 6-ай гарадской клінічнай бальніцы сумесна з Кастрычніцкай раённай арганізацыяй г. Мінска Беларускага Чырвонага Крыжа праведзена акцыя па здачы крыві пад дэвізам СААЗ "Здай кроў, падары надзею: разам мы ратуем жыцці" .
Удзельнікамі акцыі сталі працаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, навучальных устаноў Кастрычніцкага раёна г. Мінска, члены пярвічных арганізацый Чырвонага Крыжа, медыцынскія работнікі 6-ай гарадской клінічнай бальніцы.
Выказваем падзяку Ўсім неабыякавым да чужой бяды людзям, якія здзейснілі гэты гуманны ўчынак!
Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло ўшаноўванне ганаровых і актыўных донараў крыві з ліку работнікаў установы аховы здароўя "6-я гарадская клінічная бальніца".