Сёння, у Гарадскім цэнтры трансфузіялогіі 6-ай гарадской клінічнай бальніцы да донарскага марафону, прысвечанага Сусветнаму дню донара крыві, далучыліся навучэнцы ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж". Сярод удзельнікаў былі як тыя, хто здаваў кроў упершыню, так і пастаянныя донары крыві.
Удзельнікам акцыі ўручылі лісты падзякі і памятныя сувеніры.
Выказваем падзяку Ўсім неабыякавым да чужой бяды людзям, якія здзейснілі гэты гуманны ўчынак!