26 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам, які з'яўляецца важнай падзеяй для спецыялістаў у галіне наркалогіі. У гэты дзень праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на прыцягненне ўвагі да праблемы наркаманіі і падтрымку намаганняў па барацьбе з ёю.
Да медыцынскіх наступстваў ужывання наркотыкаў адносяцца:
- атручэнне арганізма з паразай унутраных органаў (печані, нырак, страўніка, кішачніка і інш.);
- запаленне вен і заражэнне крыві як следства выкарыстання нестэрыльных шпрыцаў і іголак;
- цяжкія вірусныя інфекцыі: ВІЧ-інфекцыя, вірусныя гепатыты В і С, пранцы;
- абстынентны сіндром або «ломка», які суправаджаецца курчамі, парушэннямі з боку страўніка, кішачніка, сардэчна-сасудзістай сістэмы ў выглядзе рознага роду болевых адчуванняў, перабояў у працы сэрца.