Ад імя ўсіх супрацоўнікаў установы аховы здароўя «6-я гарадская клінічная бальніца» віншую вас з 48-годдзем з дня ўтварэння нашага любімага раёна!
Гісторыя Партызанскага раёна - гэта гісторыя не аднаго пакалення людзей, якія жылі і працавалі дзеля росквіту сталіцы нашай выдатнай краіны. Сёння мы ганарымся іх працоўнымі подзвігамі, іх укладам у развіццё раёна.
Дзякуючы нашым сумесным намаганням, раён працягвае развівацца і квітнець. Мы будуем новыя аб'екты, добраўпарадкоўваем тэрыторыі, ствараем камфортныя ўмовы для жыцця і працы.
У гэты святочны дзень хачу выказаць шчырую падзяку ўсім жыхарам раёна за вашу працу, любоў да роднай зямлі і імкненне зрабіць яе лепшай.
Са святам, дарагія землякі! З Днём нараджэння Партызанскага раёна!