Дата публікацыі: 17 красавіка 2025.
15 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках правядзення форуму працуючай моладзі "Спадчыннікі Перамогі" адбылася сустрэча ўдзельнікаў форуму з генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вадзімам Гігіным.
Вадзім Францавіч пазнаёміў гасцей бібліятэкі са 100-гадовай гісторыяй беларускага “алмазу ведаў”, архітэктурнымі асаблівасцямі і тэхнічнымі магчымасцямі ўстановы, расказаў пра інфармацыйныя рэсурсы і сацыякультурную дзейнасць бібліятэкі; падкрэсліў значнасць правядзення такіх мерапрыемстваў напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Таксама для гасцей НББ была арганізавана экскурсія з наведваннем агляднай пляцоўкі, адкуль адкрываецца цудоўная панарама сталіцы нашай Радзімы.