Дата публікацыі: 11 красавіка 2025.
З'езд траўматолагаў-артапедаў упершыню праходзіць з шырокім удзелам і вядучых спецыялістаў замежжа. Усяго каля трохсот удзельнікаў. Як адзначылі госці, апошнія гады ў Беларусі значна актывізаваліся распрацоўкі тэхналогій для правядзення аперацый і лячэння розных паталогій.
На адкрыцці з'езда ўрачыстыя словы прагучалі ад намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Караніка, міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева, старшыні Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігара Юркевіча, галоўнага траўматолага Міхаіла Герасіменкі.
Удзел у гэтым форуме для супрацоўнікаў 6-ай бальніцы, гэта цудоўная магчымасць для траўматолагаў-артапедаў абмяняцца ведамі і вопытам, абмеркаваць праблемныя пытанні, адкрыць новыя перспектывы практычнай работы.
У праграме з'езда - работа ў 20 секцыях, прысвечаных розным напрамкам і актуальным аспектам сучаснай траўматалогіі, а таксама майстар-класы і інш. Запланаваны абмеркаванні актуальных пытанняў артапеда-траўматалагічнай дапамогі, падрыхтоўкі кадраў, шляхоў павышэння якасці адукацыйных мерапрыемстваў, укаранення інавацыйных і імпартазамяшчальных тэхналогій. Больш за трыццаць дакладаў падрыхтавана ўрачамі 6-й бальніцы, галоўны ўрач Віктар Сяргеевіч Аносаў выступіў у ролі мадэратара шэрагу секцый.
Чакаецца, што з'езд будзе садзейнічаць абмену вопытам і ведамі, новым прафесійным сувязям і ўмацаванню міжнароднага аўтарытэту траўматага-артапедычнай службы дзеля здароўя нашых грамадзян.