УВАГІ НАСЕЛЬНІЦТВА !!!
Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама інфармуе аб змяненні нумара тэлефона гарадскога «крызіснага пакоя».
Аказанне паслугі часовага прытулку (для ахвяр гандлю людзьмі, асоб, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў) ажыццяўляецца кругласутачна па нумары гарадской кругласутачнай крызіснай тэлефоннай інфармацыйнай лініі па праблемах сям'і і дзяцей +375 29 367-32-32.